22 сакавіка 2018 года ў Міжнародны дзень вады ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» ASDEMO сумесна з ГГТУ им. П.О.Сухого правядуць сустрэчу-прэзентацыю трансгранічнага міжнароднага праекта «THEOREMS-Dnipro» (гідраметэаралагічны і экалагічны маніторынг трансгранічнага ўчастка ракі Дняпро) фiнансуемага Еўразвязам у рамках Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства «Беларусь-Украіна».
Праект накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сістэмы маніторынгу ракі Дняпро і павышэнне экалагічнай свядомасці і эфектыўнасці комплекснага кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі ракі Дняпро ў Чарнігаўскай і Гомельскай абласцях.
Унікальнасць праекта заключаецца ў тым, што дзве новыя станцыі комплекснага маніторынгу на тэрыторыі Беларусі (г. Лоеў) і Украіны (г. Любеч) будуць аўтаматызаванымі і энергетычна аўтаномнымі, мець магчымасць аддаленага кіравання. Пашырыцца спіс параметраў даследавання ракі і навакольнага паветра. Таксама будзе створана база даных для захоўвання інфармацыі са станцый, да якой будуць мець доступ арганізацыі, задзейнічаныя ў кантролі і кіраванні воднымі рэсурсамі.
Гэты праект з’яўляецца пілотным, і ў выпадку яго поспеху, ён можа быць маштабаваны для іншых вадаёмаў Беларусі і Украіны, у тым ліку трансгранічных.

Міжнародны дзень вады

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Pin It on Pinterest