27 кастрычніка ў 16-й школе г. Мазыра ASDEMO правяла для школьнікаў і мясцовых жыхароў семінар пад назвай – “Разам паклапоцімся пра ваду!”.
Семінар праходзіў у рамках проектаTHEOREMS-Dnipro, які накіраваны на павышэнне экалагічнай свядомасці і разумення міжнароднай праблемы выкарыстання водных рэсурсаў, іх уплыву на ўмовы жыцця і эканамічную дзейнасць тэрыторый басейна р. Днепр.Мазыр быў абраны не выпадкова – гэта буйны прамысловы горад у Гомельскай вобласці, які знаходзіцца на найбуйнейшым прытоку Дняпра рацэ Прыпяць.
Падчас семінара вызначылі крыніцы забруджвання водных рэсурсаў і які ўклад у забруджвання вады кожны з нас ўносіць.
Таксама абмеркавалі як мы ўсе разам можам паклапаціцца пра ваду.
Сумесна са школьнікамі праверылі якасць пітной вады з крыніц Мазырскага раёна, а таксама ваду з Прыпяці і азёр.

Цяпер і Мазыр ведае як клапаціцца аб водных рэсурсах!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Pin It on Pinterest