25-26 кастрычніка ў Гомелі (Рэспубліка Беларусь) адбылася гістарычная падзея – Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Выканаўцы праекта “THEOREMS-Dnipro” ад Чарнігаўскана нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта (Украіна) і Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога (Беларусь) прынялі ўдзел у рабоце секцыі “Міжуніверсітэцкая інтэграцыя ў навуковай сферы” дзелавога савета ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Украіны. Калектывам выканаўцаў праекта быў зроблены даклад-прэзентацыя на тэму праекта.

Прыемна адзначыць, што даклад не пакінуў слухачоў абыякавымі, і ўзнікла міні-дыскусія, падчас якой прагучалі пытанні і ўдакладненні адносна зместа праекта. Акрамя таго, за два дні жывой супольнай працы было падрыхтавана некалькі важных арганізацыйных дакументаў па праекце. І, канешне, мы наведалі шматлікія афіцыйныя мерапрыемствы Форуму. Калі мэтай Форуму з’яўлялася збліжэнне спецыялістаў і проста людзей з двух краін, то адносна каманды праекта “THEOREMS-Dnipro” гэтая мэта выканана на 100%.

Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Pin It on Pinterest