Лоеў, Беларусь. Пасля чатырох месяцаў перацягвання каната ў пытанні архітэктурнага дазволу на ўзвядзенне беларускай станцыі AHMES, было прынята рашэнне сабрацца прадстаўнікам усіх зацікаўленых бакоў на месцы будучай станцыі і прад’явіць свае аргументы непасрэдна на месцы. Сустрэча прайшла вельмі насычана, канструктыўна і плённа. Упраўленне архітэктуры Гомельскага аблвыканкама, кіраўніцтва Лоеўскага райвыканкама, Белгідрамет, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога, Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, АСДЕМО, Гомельводпроект дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў у Лоеў. Ад канцэнтрацыі ідэй і прафесійнага ўзроўню агучаных меркаванняў засталося звышпрыемнае ўражанне. Злавіў сябе на думцы, што ніколі не сустракаўся з такім спектрам рознабаковых падыходаў да аднаго і таго ж аб’екта. Пазіцыі бакоў прыкметна зблізіліся, у значнай ступені паразуменне палепшылася. Ідзем далей і спадзяемся на падтрымку Лоеўскім райвыканкамам і Гомельскім аблвыканкамам месцавання станцыі AHMES, пераканаўча абгрунтаванага сёння выканаўцамі праекта.

Сустрэча па размяшчэнні станцыі AHMES

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Pin It on Pinterest