29.11.2017 адбылося падпісанне дамоваў праекта «THEOREMS-Dnipro Trans-boundary Hydro-metEORological and Environmental Monitoring System of Dnipro river» – «Трансгранічная сістэма гідраметэаралагічнага і экалагічнага маніторынгу ракі Дняпро», якая будзе выконвацца ў рамках праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва «Беларусь-Украіна ».

Варта адзначыць, што на дадзены момант маніторынг параметраў вады ў рацэ Дняпро праводзіцца перыядычна, з прыцягненнем адпаведных спецыялістаў, якія выконваюць работы на месцы. Аўтаномныя бесправадныя станцыі маніторынгу і вэб-прыкладанні, распрацаваныя ў рамках праекта, дазволяць істотна павысіць эфектыўнасць маніторынгу параметраў вады ў рацэ Дняпро, спрыяць дасведчанасці і своечасова інфармаваць насельніцтва рэгіёну аб стане экалагічнай сітуацыі.

Грант-кантракт падпісаны!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Pin It on Pinterest